» O pamięci - Memoria: Home

» O pamięci

Wednesday 21 October 2009 at 3:03 pm.

Na przykładie maleńkiego cmentarza rodziny Jelskich uczestnicy programu Memoria przekonali się jak istotnym czynnikiem dla całej historii jest pamięć. Od ostatniego zjazdu jednego z najbardziej znanych rodów na Białorusi upłynęło zaledwie 10 lat. Po przyjeździe wolontariusze zastali zatrważający widok. Nagrobki były pokryte kilku centrymetrową warstwą brudu i mchu. Wiele z nich poniewierało się po całym obrębie cmentarza, większość była do połowy zakopana w ziemi. Tylko dzięki pamięci, przy pomocy niewielkiego nakładu sił, malutki cmentarzyk wrocił do stanu sprzed 10 lat. Ten skrawek historii pokazuje jak łatwo można zapomnieć o pewnej części naszych dziejów. Postępując w ten sposób za kilka kilkanaście pokoleń nasi potomkowie nie będą wiedzieć niczego co dotyczy przeszłości a sięga dalej niż ich generacja. Może to prowadzić do bardzo niebezpiecznej sytuacji, mianowicie skąd mamy wiedzieć w którą stronę powinniśmy zmierzać, skoro nie wiemy nawet skąd przyszliśmy? Czy w takim razie powinniśmy traktować historię wyrywkowo? Jeśli tak, to może porzucić datowanie zdarzeń i oddawanie czci naszym przodkom całkowicie? Taka hipoteza kreuje niepokojącą wizję naszej przyszłości. W przyszłości rodem z cyberpankowych filmów gdzie każdy człowiek żyje w swoim własnym mikrokosmosie zupełnie nie zwracając uwagi na pozostałych ludzi. Jest to świat gdzie nie ma ani czasu, ani miejsca na kontemplowanie rozgwieżdżonego nieboskłonu, śpiewanie pieśni najznakomitszych bardów przy skwierczącym ognisku lub rodzinne wspominanie przygód pradziada z jego młodzieńczych lat. Wybór pomiędzy tymi dwiema rzeczywistościami należy tylko i wyłącznie do nas samych, od wszystkich ludzi zamieszkujących naszą planetę razem i każdego z osobna. Wolontariusze z programu Memoria opowiedzieli się już po jednej ze stron. Porządkując mogiły na cmentarzu Jelskich i uczestnicząc w pierwszej przeprowadzonej tam mszy świętej od 10 lat pokazali nie słowem a czynem, że chcą aby ich świat niósł w sobie pierwiastek historii i tradycji którą pozostawili nam przodkowie.

Jaki będzie Twój wybór, Drogi Czytelniku?

W drodze do pracy fot. K.Małecki
W drodze do pracy fot. K.Małecki

Памяць

На прыкладзе маленькіх могілак сям'і Ельскіх удзельнікі праграмы Меморыя пераканаліся аб тым, як важным чыннікам для ўсяе гісторыі з'яўляецца памяць. Ад апошняга з'езду аднаго з найбольш вядомых радоў на Беларусі мінула ледзьве 10 год. Па прыездзе валанцёры ўбачылі трывожную карціну. Надмагільныя камяні пакрыліся брудам і мохам таўшчынёй у некалькі санціметраў. Шмат з іх было раскіданых па ўсёй тэрыторыі могілак, большасць – напалову закапаная ў зямлю. Толькі дзякуючы памяці, пры дапамозе невялікага працаўкладання, маленькія могілкі былі адноўленыя да стану 10-гадовай даўніны. Гэты ўрывак гісторыі паказвае, як лёгка можна забыцца на пэўную частку нашых падзеяў. Гэткім чынам праз некалькі, некалькі дзясяткаў пакаленняў нашыя нашчадкі не будуць ведаць нічога, што тычыцца мінуўшчыны і сягае далей, чым іх пакаленне. Гэта можа давесці да вельмі небяспечнае сітуацыі, напр. адкуль мы будзем ведаць у якім кірунку рухацца, калі не ведаем нават адкуль мы прыйшлі? Ці, такім чынам, мы павінны падыходзіць да гісторыі ўрыўкава? Калі так, то можа ўвогуле кінуць датаванне здарэнняў і ўшанаванне нашых продкаў? Такая гіпотэза стварае няпэўную візію нашае прышласці. У будучыні кшталту кіберпанкавых фільмаў, дзе кожны чалавек жыве ў сваім улавсным мікракосмасе зусім не звяртаючы ўвагі на рэшту людзей. Гэта свет, дзе няма ані часу, ані месца на замілаванне зорным небасхілам, спеў песень славутых бардаў ля рухлівага вогнішча або сямейнае ўзгадванне прыгодаў прадзеда з часоў яго маладосці. Выбар паміж гэтымі дзвюма рэчаіснасцямі належыць толькі ад нас саміх, ад усіх людзей, што жывуць на нашай планеце разам, і ад кожнага паасобку. Валанцёры з праграмы Меморыя ўжо зрабілі свой выбар. Прыводзячы ў парадак дамавіны на могілках Ельскіх і прымаючы ўдзел у першай ад 10 гадоў імшы на гэтым месцы паказалі не на словах, а на справе, што хочуць, каб іх свет утрымліваў у сабе першапачатак гісторыі і траыдыцыі, якую пакінулі нам нашыя продкі.

Які будзе Ваш выбар, паважаны Чытач?

Szorowanie pomników fot. K.Jackiewicz



%filename%